Установа культуры «Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Дарагія жыхары Чэрыкава і госці нашага горада!  Мы рады вітаць вас на нашым сайце.

Установа культуры "Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей" была заснавана ў 1983 г., адчынена для наведвання 27 лістапада 1986 года. У музеі 6 экспазіцыйных залаў, у якіх паслядоўна прадстаўлены факты з гісторыі Чэрыкаўскага краю, сярод іх зала дарэвалюцыйнага перыяду гісторыі, зала Леменскай школы-камуны, зала Вялікай Айчыннай вайны. Найбольшую значнасць для рэгіёна мае зала этнаграфіі, у якой праходзяць музейныя заняткі абрадавай накіраванасці, рэалізуюцца музейна-адукацыйныя праграмы. Агульная колькасць прадметаў асноўнага фонду музея на 01.01.2023 г. складае 9147 адзінак. Музей прымаў удзел у абласных на-вукова-практычных канферэнцыях "Рамёствы Магілёўшчыны. Традыцыі і сучаснасць" і "Этнаграфічныя тканіны Падняпроўя". Спецыфіка культурна-адукацыйнай дзейнасці музея ўключае ў сябе музейныя заняткі, тэматычныя экскурсіі і музейна-адукацыйныя праграмы патрыятычнай, краязнаўчай і этнаграфічнай накіраванасці.